Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ
Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ | |
---|---|
англ.: University of Texas Rio Grande Valley | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas Rio Grande Valley |
Заснаваны | 1930 |
Год рэарганізацыі | 2013 |
Размяшчэнне | Эдынберг, Тэхас, ЗША |
Сайт | utrgv.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ (англ.: University of Texas Rio Grande Valley) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдынберг у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Універсітэт меціцца ў рэгіёне даліны ракі Рыа-Грандэ і з'яўляецца самай паўднёвай установай сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Універсітэт быў створаны заканадаўчым органам штата Тэхас ў 2013 годзе шляхам аб'яднання Тэхаскага ўніверсітэта ў Браўнсвіле, Тэхаскага паўднёвага каледжа і Тэхаскага панамерыканскага ўніверсітэта. Вучэльня таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША, дзе большасць студэнтаў складаюць іспанамоўныя: амаль 90% яго студэнтаў з'яўляюцца лацінаамерыканцамі, практычна ўсе з іх — мексіканскага паходжання.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа медыцыны
- Каледж медыцыны і аховы здароўя
- Каледж аховы здароўя
- Каледж прыродазнаўчых навук
- каледж вольных мастацтваў
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
- Каледж бізнесу і прадпрымальніцтва
- Каледж адукацыі
- Ганаровы каледж
- Каледж аспірантуры
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы