Лацінская Амерыка
Лацінская Амерыка | |
---|---|
Тэрыторыя | 20 197 000 км² |
Насельніцтва | 661 012 393 чал. |
Шчыльнасць | 32 чал./км² |
Этнахаронім | лацінаамерыканцы |
Уключае | 20 дзяржаў |
Мовы | Іспанская, Партугальская, Кечуанскія, Маяскія, Гуарані, Французская, Аймара, Астэкскія, Італьянская |
Часавыя паясы | ад UTC-2 да UTC-8 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лацінская Амерыка — абагульняючая назва Паўднёвай Амерыкі і Цэнтральнай Амерыкі. Гэтая назва ўпершыню з'явілася ў 1856 годзе ў творах калумбійскага пісьменніка і публіцыста, які жыў і пісаў у эміграцыі ў Парыжы: Хасэ Марыі Торэса Каіцэда. Амаль адначасова гэту назву пачаў ужываць чылійскі пісьменнік Францыска Білбаа. Гэта назва мае гістарычную падставу — яна адносіцаа да той часткі Амерыкі, якая была каланізавана амаль цалкам дзвумя краінамі: Іспаніяй і Партугаліяй. Таму ва ўсіх лацінаамерыканскіх краінах існуюць падобныя грамадскія, гаспадарчыя, культурныя структуры; дзяржаўная мова (іспанская), за выключэннем Бразіліі, дзе дзяржаўнай мовай з'яўляецца партугальская).
Лацінская Амерыка займае каля 21 млн км², з насельніцтвам 549 млн чалавек (2006).
Краіны якія складаюць Лацінскую Амерыку:
- Аргенціна;
- Балівія;
- Беліз;
- Бразілія;
- Венесуэла;
- Гватэмала;
- Гандурас;
- Дамініканская Рэспубліка;
- Калумбія;
- Коста-Рыка;
- Куба;
- Мексіка;
- Нікарагуа;
- Панама;
- Парагвай;
- Перу;
- Пуэрта-Рыка;
- Сальвадор;
- Уругвай;
- Чылі;
- Эквадор.