Убсунурскі аймак
Убсунурскі аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
манг.: Увс аймаг | |||||
|
|||||
Краіна | Манголія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 19 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Улаангам | ||||
Дата ўтварэння | 1931 | ||||
Афіцыйныя мовы | мангольская | ||||
Насельніцтва (2010) | 72 906 | ||||
Шчыльнасць | 1,05 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад |
дэрбеты (40%), баяты (30%), халха-манголы, тувінцы і казахі (30%) |
||||
Канфесійны склад | будысты | ||||
Плошча | 69 585 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+7 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-046 | ||||
Тэлефонны код | 0145 | ||||
Код аўтам. нумароў | ТӨ_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Убсунурскі аймак або Уўс (манг.: Увс аймаг) — аймак на паўночным захадзе Манголіі.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Плошча аймака Уўс — 69 585 км². Насельніцтва — 72 906 чал. (На 2010 г.). Шчыльнасць насельніцтва складае 1,05 чал./км² (2010 г.). Аймак быў утвораны ў 1931 годзе пад назвай Дэрбет ад найбольш шматлікай народнасці — дэрбетаў, з 1933 года носіць сучасную назву. Адміністрацыйны цэнтр аймака — горад Улаангам з насельніцтвам 23 тыс.чал. (2006). Убсунурскі аймак дзеліцца на 19 самонаў (раёнаў).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па паўночнай мяжы аймака праходзіць мяжа паміж Манголіяй і Расіяй. На паўднёвым захадзе, поўдні і паўднёвым усходзе мяжуе з аймакамі Баян-Улгій, Хоўд і Заўхан. На тэрыторыі Уўса знаходзяцца два з трох найбуйнейшых азёр Манголіі — размешчанае на самай мяжы з Расіяй Убсу-Нур, якое дало імя самаму аймаку, і якое ляжыць на поўдзень ад Хяргяс-Нур. У яго з поўдня ўпадаюць рэкі Завхан і Хунг, у возера Убсу-Нур — з поўначы рака Дошкі-Хем. 40 % тэрыторыі аймака займаюць пяскі і паўпустыні Катлавіны Вялікіх Азёраў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва =Убсунурскага аймака складаюць у асноўным баяты (30 %) і дэрбеты (40 %). Астатнія — халха-манголы, тувінцы і казахі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]№ | Самон | Арыгінальная назва |
Насельніцтва, чал. (2003)[1] |
Насельніцтва, чал. (2005)[1] |
Насельніцтва, чал. (2007)[1] |
Насельніцтва, чал. (2008)[1][2] |
Насельніцтва цэнтра самона, чал. (2007)[1] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Баруунтуруун | Баруунтуруун | 3 241 | 2 738 | 3 074 | 2 810 | 2 010 |
2 | Бухемурэн | Бөхмөрөн | 2 261 | 2 217 | 2 150 | 2 187 | 779 |
3 | Даўст | Даўст | 1 854 | 1 748 | 1 820 | 1 784 | 537 |
4 | Хоўд | Хоўд | 2 463 | 2 440 | 2 458 | 2 475 | 503 |
5 | Хяргас | Хяргас | 2 491 | 2 614 | 2 663 | 2 511 | 765 |
6 | Малчын | Малчин | 2 938 | 2 887 | 2 872 | 2 502 | 707 |
7 | Наранбулаг | Наранбулаг | 4 881 | 4 935 | 4 893 | 4 658 | 1 044 |
8 | Улгій | Өлгий | 2 629 | 2 649 | 2 620 | 2 444 | 478 |
9 | Умнегавь | Өмнөговь | 4 335 | 4 526 | 4 503 | 4 336 | 1 034 |
10 | Ундэрхангай | Өндөрхангай | 3 588 | 3 640 | 3 768 | 3 779 | 930 |
11 | Сагіл | Сагил | 2 245 | 2 245 | 2 336 | 2 343 | 1 015 |
12 | Тарыалан | Тариалан | 5 137 | 5 115 | 4 499 | 4 004 | 1 393 |
13 | Тэс | Тэс | 6 014 | 6 092 | 6 053 | 5 623 | 667 |
14 | Цагаанхайрхан | Цагаанхайрхан | 2 598 | 2 462 | 2 499 | 2 501 | 624 |
15 | Тургэн | Түргэн | 1 867 | 1 877 | 1 933 | 1 960 | 603 |
16 | Улаангам* | Улаангом | 26 940 | 25 339 | 24 071 | 24 167 | 21 406* |
17 | Заўхан | Заўхан | 2 261 | 2 052 | 2 042 | 1 936 | 650 |
18 | Зуунэгавь | Зүүнговь | 2 644 | 2 599 | 2 620 | 2 578 | 657 |
19 | Зуунхангай | Зүүнхангай | 2 725 | 2 749 | 2 599 | 2 586 | 618 |
* — Адміністрацыйны цэнтр аймака
Зноскі
- ↑ а б в г д Uvs Aimag Population Annual Report 2007 Архівавана 22 ліпеня 2011.
- ↑ Uvs Aimag Annual Statistical Report 2008(недаступная спасылка)