Мангольская мова
| Мангольская | |
|---|---|
| | |
| Саманазва |
Монгол хэл, ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡ |
| Краіны | Манголія, Кітай |
| Афіцыйны статус | Манголія, Унутраная Манголія (Кітай) |
| Агульная колькасць носьбітаў | 5,2 млн (2005 г.) |
| Рэйтынг | 13-17 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | старамангольскае пісьмо[1] і кірыліца[1] |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | мон 463 |
| ISO 639-1 | mn |
| ISO 639-2 | mon |
| ISO 639-3 |
mon |
| Ethnologue | mon |
| ABS ASCL | 7902 |
| IETF | mn |
| Glottolog | mong1331 |
Мангольская мова (манг.: Монгол хэл, ᠮᠣᠩᠭᠣᠯ ᠬᠡᠯᠡ) — мова манголаў, дзяржаўная мова Манголіі. Тэрмін можа ўжывацца шырэй: для мангольскай мовы Манголіі і Унутранай Манголіі ў Кітаі, для ўсіх моў мангольскай групы, у гістарычным кантэксце для такіх моў як старажытная агульнамангольская і старапісьмовая мангольская мовы. Агульная колькасць носьбітаў — 5,2 млн чал. (2005 г.)[2]

Сучасная літаратурная мангольская мова Манголіі складзеная на аснове паўночнага халхаскага дыялекта. Да сяр. ХХ ст. існавала некалькі варыянтаў мангольскай пісьмовасці. Першыя пісьмовыя крыніцы на мангольскай мове вядомыя з ХІІІ ст. Яны складаліся на аснове ўйгурскай літарнай вязі. Акрамя таго, у кан. ХІІІ ст. па запыту хана Хубілая тыбецкі вучоны Пагба-лама склаў «квадратную» пісьмовасць на аснове тыбецкіх літар. У XVII ст. джунгарскі манах Зая распрацаваў асновы ўласна мангольскай пісьмовасці. У XVIII ст. узнік яшчэ адзін варыянт мангольскай пісьмовай мовы — саёмбо. У ХІХ ст. манчжурская адміністрацыя ўводзіла пісьмовую мову на аснове лацініцы. Але пісьмовасць на аснове ўйгурскай вязі заставалася асноўнай да 1941 г., калі быў прыняты алфавіт на аснове кірыліцы.
У апошнія гады сярод моладзі Манголіі і манголаў, што жывуць у іншых краінах, таксама ў побыце распаўсюджаная лацінка. Гэта тлумачыцца недахопам тэхнічна-інфармацыйных прыстасаванняў (сотавых тэлефонаў, камп’ютараў, факсаў і г. д.) з раскладкай на кірыліцы.
Ва Унутранай Манголіі афіцыйна карыстаюцца пісьмовасцю на аснове ўйгурскай літарнай вязі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ а б ScriptSource - Mongolian Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ Estimate from Svantesson et al. 2005: 141
