Перайсці да зместу

Уладзімір-Валынскі раён (1940—2020)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір-Валынскі раён
укр.: Володимир-Волинський район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Украіна
Статус Раён
Уваходзіць у Валынская вобласць
Уключае 1 гарадскі савет
20 сельскіх саветаў
Адміністрацыйны цэнтр Уладзімір-Валынскі
Дата ўтварэння 20 студзеня 1940
Дата скасавання 17 ліпеня 2020
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2015) 25 752
Шчыльнасць 24,8 чал./км²
Плошча 1 038 км²
Уладзімір-Валынскі раён на карце
Часавы пояс EET (UTC+2, улетку UTC+3)
КААТЛУ 720500000
Тэлефонны код +380-3342
Паштовыя індэксы 44710—44763
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір-Валынскі раён[1] (укр.: Володимир-Волинський район) — колішняя адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Валынскай вобласці Украіны, існавала ў 1940—2020 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Уладзімір-Валынскі[1] (укр.: Володимир-Волинський).

Утвораны 20 студзеня 1940 года. У 2020 годзе ў рамках адміністрацыйнай рэформы раён быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новага Уладзімір-Валынскага раёна.

Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складала 25752 чалавекі, плошча — 1038 км².

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складалася з 1 гарадскога і 20 сельскіх саветаў.

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна размяшчаліся 1 горад раённага значэння і 77 вёсак.