Уладзімір Бутрымовіч
Выгляд
Уладзімір Бутрымовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1987 |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Уладзімір Бутрымовіч (31 снежня 1922, в. Андрушы, цяпер Нясвіжскі раён — 27 чэрвеня 1987) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.
Нарадзіўся ў в. Андрушы каля Нясвіжа. Цягам 3 гадоў служыў у Арміі Андэрса, разам з якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Тут далучыўся да ЗБВБ і ЗБК (з 1949). У пачатку 1950-х вучыўся ў Лювенскім універсітэце (Бельгія), па сканчэнні якога вярнуўся ў Брытанію. Жыў у Лондане. Уваходзіў у Галоўную ўправу ЗБВБ, а ў 1958, 1960—1965 гадах быў яго старшынём. Памёр у Лондане пасля доўгай хваробы.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.