Перайсці да зместу

Універсітэт Гаяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Гаяны
(UG)
Міжнародная назва University of Guyana
Заснаваны 1963
Тып грамадскі
Бакалаўрыят ёсць
Магістратура ёсць
Краіна
Размяшчэнне Джорджтаўн
Кампус Джорджтаўн
Сайт uog.edu.gy
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Гаяны (англ.: University of Guyana) — адзіны ўніверсітэт у Гаяне. Размешчаны ў Джорджтаўне.

Быў створаны ў красавіку 1963 г. Першая група са 164 студэнтаў пачала навучанне ў кастрычніку 1963 г. Першапачаткова ўніверсітэт даваў адукацыю на аснове агульных праграм мастацтва, натуральных і сацыяльных навук. У 1966 - 1967 навучальным годзе быў здзейснены пераход да факультэцкай сістэмы, уведзены сертыфікаты і дыпломы. З 1973 г. прысуджаецца ступень магістра навук.

У 1975 - 1994 гг. навучанне ва ўніверсітэце было бясплатным, аднак дзейнічала сістэма размеркавання маладых спецыялістаў. У наш час гадавы кошт навучання складае прыкладна ад 596 да 2 345 долараў ЗША ў год (выплочваецца гаянскімі доларамі) у залежнасці ад спецыяльнасці. Універсітэт актыўна супрацоўнічае з іншымі навучальнымі ўстановамі Гаяны і карыбскіх краін. Маецца праграма дыстанцыйнага навучання.

Падпадзяленні

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Гаяны мае наступныя факультэты:

  • Сельскай і лясной гаспадаркі
  • Натуральных навук
  • Сацыяльных навук
  • Тэхналагічны

Акрамя таго, у яго склад уваходзяць:

  • Інстытут завочнага навучання і перападрыхтоўкі
  • Школа Зямлі і навук аб навакольным асяроддзі
  • Школа адукацыі і гуманітарных навук
  • Школа прафесійнага развіцця