Уроцлаўскія гномы
Уро́цлаўскія гно́мы («красналюдкі») — назва бронзавых статуэтак-гномаў, што ўсталёўваюць ва Уроцлаве з 2001 года, колькасць якіх пастаянна расце. На дадзены момант з'яўляюцца адной з турыстычных славутасцей горада. Існуюць спецыяльныя экскурсіі і брашуры, якія дапамагаюць знайсці гэтых гномаў у горадзе, а таксама апісваюць індывідуальную гісторыю кожнага гнома[1].
Рэгулярна ўсталёўваюць новых гномаў, а таксама крадуць і ламаюць старых[2].
Прадгісторыя гэтых гномаў — у сімволіцы Аранжавай альтэрнатывы, падпольнай групы, а пазней хэпенінгавага руху, які дзейнічаў у некалькіх гарадах Польшчы, галоўным чынам ва Уроцлаве, у 1980-х гадах. Першыя намаляваныя гномы з'явіліся ва Уроцлаве па задумцы кіраўніка руху Вальдэмара Фідрыха (Маёра Фідрыха)[3], а самай вядомай арганізаванай акцыяй стала Дэманстрацыя гномаў 1 чэрвеня 1987 г.
Станам на канец 2014 года налічвалася больш за 300 гномаў па ўсім горадзе.
Зноскі
- ↑ Wycieczka szlakiem krasnali . Wrocław24 (18 ліпеня 2008). Праверана 30 лістапада 2008.(недаступная спасылка)
- ↑ More about number of dwarfs . krasnale.pl.
- ↑ Социальные гетто андеграунда (руск.). Праверана 22 сакавіка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уроцлаўскія гномы