Уільям Уільямс Пантыкелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Уільямс Пантыкелін
William Williams Pantycelyn
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Williams Pantycelyn
Дата нараджэння 11 лютага 1717(1717-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1791(1791-01-11)[2][3] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Мова твораў Валійская мова і англійская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Уільямс Пантыкелін (вал.: William Williams Pantycelyn; 11 лютага 1717 — 11 студзеня 1791) — валійскі паэт і метадысцкі прапаведнік, аўтар шматлікіх гімнаў.

Імя, пад якім Уільям Уільямс найбольш вядомы, паходзіць ад назвы фермы Пантыкелін у Кармартэншыры, дзе яго сям’я пасялілася ў 1740х гадах. У маладосці ён быў англіканскім дыяканам, але захапіўся метадызмам, які ў той час быў яшчэ рухам унутры англіканства, але ўжо выклікаў падазронае стаўленне. У выніку ў 1743 Пантыкеліну адмовілі ў святарскім пасвячэнні. Не жадаючы змяняць свае погляды, Пантыкелін адмовіўся ад далейшых спробаў рабіць царкоўную кар’еру і зрабіўся вольным прапаведнікам. Пачынаючы з 1744 ён выдаў некалькі зборнікаў гімнаў — часам па-англійску, але ў асноўным па-валійску — якія заслужылі яму славу найвялікшага гімнографа Уэльса.

Зноскі