Пладовыя целы шматгадовыя, сядзячыя, капытападобныя. Памеры грыба да 12 см у шырыню і да 6 см у вышыню. Паверхня карычнева-ружовая, амаль чорная з узростам. Мякаць ружовагая на зломе, з часам цямнее, становячыся карычневата-ружовай, да карычневага колеру. Паверхня маладога грыба пакрыта бледным валоссем, якое знікае з узростам[1].
Арэал: Еўропа, Паўночная Амерыка. Від шырока распаўсюджаны ў барэальнай зоне. У Беларусі знойдзены ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н), Гомельскай (Жыткавіцкі р-н) і Магілёўскай (Асіповіцкі р-н) абласцях[2].
Аддае перавагу старым лясам, не любіць актыўную дзейнасць чалавека, таму яго наяўнасць можа служыць паказчыкам сапраўды прыроднага лесу[3].