Фантастычная чацвёрка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фантастычная чацвёрка
Fantastic Four
Вокладка комікса "The Fantastic Four"
Вокладка комікса "The Fantastic Four"
Інфармацыя пра выдавецтва
Выдавец Marvel Comics
Першае з'яўленне The Fantastic Four #1 (лістапад 1961)
Стваральнікі

Стэн Лі

Джэк Кірбі
Інфармацыя пра каманду
Члены

Містар Фантастык

Нябачная Жанчына

Чалавек Паходня

Істота
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фантастычная чацвёрка — каманда супергерояў, прыдуманая Стэнам Лі і Джэкам Кірбі ў 1961 годзе. Упершыню з’явілася ў часопісе «The Fantastic Four» #1.

У склад каманды традыцыйна ўваходзяць чатыры персанажы, якія атрымалі звышздольнасці пасля ўздзеяння касмічных прамянёў падчас навуковай місіі ў адкрыты космас: Містар Фантастык (Рыд Рычардс), навуковы геній і лідар групы, які здольны расцягваць сваё цела да неверагоднай даўжыні і формы; Нябачная Жанчына (Сьюзан «Сью» Шторм), якая можа станавіцца нябачнай і праецыраваць магутныя нябачныя сілавыя палі; Чалавек Паходня (Джоні Шторм), малодшы брат Сью, які можа генераваць полымя, атачаць сябе ім і лётаць; Істота (Бэн Грым), добры пілот, які валодае звышчалавечай сілай і цягавітасцю дзякуючы сваёй каменнай плоці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Быўшы студэнтам універсітэта, Рыд Рычардс вырашыў здзейсніць міжзоркавае падарожжа. Яго сусед па пакоі і лепшы сябар Бэн Грым жартам паабяцаў, што сядзе за штурвал карабля Рыда. Некалькі гадоў пасля, працуючы аэракасмічным інжынерам, Рыд рэалізаваў мару ўсяго свайго жыцця. Ён прафінансаваў праект будынка міжзоркавага карабля. Бэн да таго часу стаў вядомым лётчыкам-выпрабавальнікам і з радасцю прыняў прапанову кіраваць караблём. Пазней да іх далучылася даўняя любоў і нявеста Рыда Сью Шторм.

Аднак праэкт быў не надта ўдалым. Урад пагражаў спыненнем сваёй частцы фінансавання і Рыд прыняў рашэнне неадкладна сесці на карабель і адправіцца ў пробны палёт. Бэну не спадабалася гэтая ідэя, бо сістэма абароны карабля не была дапрацавана і можа апынуцца не ў стане абараніць экіпаж ад моцных касмічных выпраменьванняў. Тым не менш Рыд пераканаў старога сябра заняць месца пілота ў экіпажы. Сью і яе малодшы брат Джоні таксама настойвалі на сваім удзеле, не жадаючы выпусціць магчымасць патрапіць у гісторыю. Чацвёрка ўпотай прабралася на пускавую пляцоўку, села ў карабель і паляцела ў космас з намерам наведаць іншую зорную сістэму і вярнуцца назад. У гэты час моцная ўспышка на сонцы выклікала магутны выкід касмічнага выпраменьвання, якое трапіла ў карабель, выводзячы з ладу схемы кіравання і апрамяняючы каманду. Бэн быў вымушаны спыніць палёт і вярнуць экспедыцыю на зямлю, дзе каманда выявіла, што касмічныя прамяні выклікалі ў іх сур’ёзныя мутацыі.

Рычардс пераканаў сваіх сяброў, што яны павінны выкарыстоўваць свае новаздабытыя здольнасці на карысць усяго чалавецтва. Фантастычная чацвёрка ўзяла на сябе нялёгкую задачу ахоўваць чалавецтва ад небяспекі.

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фантастычная чацвёрка (2005)
  • Фантастычная чацвёрка 2: Уварванне Срэбнага сёрфера (2007)
  • Фантастычная чацвёрка (2015)