Фарухру Парса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарухру Парса
Род дзейнасці палітык, урач
Дата нараджэння 22 сакавіка 1922(1922-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1980(1980-05-08) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарухру Парса (перс. فرخ‌رو پارسا‎; 21 сакавіка 1922, Кум — 8 мая 1980, Тэгеран) — іранскі палітычны дзеяч, урач, педагог, міністр адукацыі ў 1968—1971 гадах і першая жанчына-міністр Ірана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фарухру Парса нарадзілася ў 1922 у Куме. Яе маці, Фахрэ-Афаг Парса, была рэдактарам першага іранскага жаночага часопіса «Джахан-е зэн» («Свет жанчыны») і змагаром за права жанчын на адукацыю. Па гэтай прычыне яна ў 1921 годзе разам з мужам Фарухдзінам Парсам была саслана пад хатні арышт урадам Ахмада Кавама ў горад Кум, дзе і нарадзілася Фарухру Парса. Праз некаторы час новы прэм’ер-міністр Хасан Мустоўфі дазволіў сям’і вярнуцца ў Тэгеран.

Фарухру Парса атрымала медыцынскую адукацыю, пасля чаго ўладкавалася настаўніцай у Школу ім. Жанны д’Арк, дзе яна выкладала ў тым ліку будучай імператрыцы Ірана Фарах Дыбэ.

У 1963 годзе Парса была абрана ў парламент Ірана і амаль адначасова пачала пісаць петыцыі шаху Махамеду Рэзе Пехлеві з просьбай даць іранскім жанчынам правы голасу, што было зроблена ў тым жа годзе пасля ўсенароднага канстытуцыйнага рэферэндуму. У 1965 годзе яна стала намеснікам, а ў 1968 — міністрам адукацыі Ірана.

Падчас Іранскай рэвалюцыі Фарухру Парса была арыштаваная і змешчаная ў турму, а 8 траўня 1980 года была расстраляна.