Фотаплан
Фотаплан — сукупнасць аэрафотаздымкаў, прыведзеных да агульнага маштабу, выпраўленых за вуглы нахілу (трансфармаваных) і змантаваных на агульнай аснове.
Дае дакладную планавую выяву мясцовасці. Фотапланы вырабляюцца строга ў межах трапецый тапаграфічных карт у адпаведнасці з міжнароднай разграфкай. На фотаплане можа быць нанесена кіламетровая сетка, паказаны прамавугольныя і геаграфічныя каардынаты.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фотоплан (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя