Франкентурм (Трыр)
Славутасць | |
Франкентурм | |
---|---|
ням.: Frankenturm | |
49°45′25″ пн. ш. 6°38′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Трыр |
Тып будынка | жылая вежа |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата пабудовы | XI стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франкентурм (ням.: Frankenturm) — сярэдневяковая абарончая і жылая вежа, размешчана ў цэнтры горада Трыр, за 150 метраў на захад ад Галоўнай рыначнай плошчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вежа пабудавана ў XI стагоддзі традыцыйным для старажытных рымлян спосабам — рады бутавага каменя чаргуюцца ў ёй з цаглянымі радамі.
Сваю назву вежа атрымала ў XIV стагоддзі па імі аднаго з жыхароў — Франка фон Зенгайма. Першапачаткова вежа была пяціпавярховай, аднак у 1308 годзе яна была разабрана да вышыні ў 3,5 паверха і над ёй быў ўзведзены аднасхільны дах.
Уваход у вежу быў размешчаны высока над зямлёй, і патрапіць у яе можна было толькі па драўлянай лесвіцы, якая ў выпадку неабходнасці падымалася ўверх.
У сярэдневяковым Трыры, меркавана, было сем ці восем падобных абарончых жылых веж. Але да нашых дзён, апроч Франкентурм, дашлі толькі Іерусалімская вежа і Дом трох вешчуноў.
Доўгі час у вежы Франкентурм жылі чыноўнікі, якія былі на службе ў архібіскупа.
У нашы дні вежа, рэканструяваная ў 2007 годзе, выкарыстоўваецца для правядзення гарадскіх свят, а таксама здаецца ў арэнду для правядзення розных мерапрыемстваў — канферэнцый, выставак, банкетаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франкентурм (Трыр)
- Вежа Франкентурм (Frankenturm) (руск.)