Франс-Альбер Рэнэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франс-Альбер Рэнэ
англ.: France-Albert René
прэзідэт Сейшэльскіх Астравоў[d]
5 чэрвеня 1977 — 16 красавіка 2004
Папярэднік Джэймс Мэнчэм
Пераемнік James Michel[d]
2-і Prime Minister of Seychelles[d]
1976 — 1977
Папярэднік Джэймс Мэнчэм

Нараджэнне 16 лістапада 1935(1935-11-16)[1][2]
Смерць 27 лютага 2019(2019-02-27)[3][1][…] (83 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франс-Альбер Рэнэ (16 лістапада 193527 лютага 2019) — прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў у 1977—2004 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на атоле Фаркуар, у сям’і кіраўніка плантацыяй. Француз. Скончыў каледж у горадзе Вікторыя, працягнуў навучанне ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі (каледж Святой Марыі ў Саўтгемптане і Каралеўскі каледж у Лондане), па адукацыі юрыст. Падчас вучобы прымаў удзел у дзейнасці Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі. У 1962—1964 гадах вывучаў таксама эканоміку ў Лонданскай школе эканомікі. Па вяртанні на радзіму ў 1964 годзе займаўся адвакацкай практыкай.

У 1964 годзе заснаваў і ўзначаліў «Аб’яднаную партыю народа Сейшэльскіх Астравоў» (АПНС) — першую палітычную партыю ў краіне. Пасля абрання ў заканадаўчую асамблею калоніі (1965 год) разам з паплечнікамі па партыі вёў актыўную барацьбу за прадастаўленне ёй самакіравання. У 1975 годзе ў каланіяльным ўрадзе Сейшэл стаў міністрам грамадскіх работ і зямельнага развіцця кааліцыйнага ўрада, у які таксама ўвайшлі прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі (ДП). У 1976 годзе, пасля атрымання Сэйшэламі незалежнасці ад Брытаніі быў прызначаны прэм’ер-міністрам ва ўрадзе прэзідэнта Дж. Мэнчэма (лідар ДП).

Зноскі

  1. а б France Albert René // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. France Albert Rene // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.seychellesnewsagency.com/articles/10572/France+Albert+Rene%2C+former+President+of+Seychelles%2C+dies+at+age+