Фулертан (англ.: Fullerton) — горад у акрузе Орындж штата Каліфорнія (ЗША). Займае 7-е месца па колькасці жыхароў у акрузе, 42-е па гэтым паказчыку ў штаце і 184-е ў краіне. Насельніцтва - 135 161 чалавек (2010). Праз Фулертан праходзіць чыгуначная лінія BNSF Railway (да 1996 года Atchison, Topeka and Santa Fe Railway). Аўтобусныя зносіны (маршруты №№ 701 і 721) забяспечвае Orange County Transportation Authority. Праз горад праходзяць буйныя аўтамагістралі I-5, SR 57, SR 90 і SR 91. Паветраныя зносіны забяспечвае аднайменны аэрапорт. Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Фулертане.