Фізічныя навукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фізічныя навукі — тэрмін, які зрэдку выкарыстоўваецца для пазначэння той часткі прыродазнаўчых навук, якія не вывучаюць жывую прыроду. Да іх адносіцца фізіка як навука пра агульныя ўласцівасці руху і хімія як навука пра будову рэчыва, а таксама такія навукі як астраномія і геалогія, якія вывучаюць канкрэтныя сістэмы. Да фізічных навук належыць таксама вялікая колькасць міждысцыплінарных навук: матэрыялазнаўства, геафізіка і г. д.

УДК тэрміна фізічныя навукі не выкарыстоўвае. Як і іншыя класіфікацыі навук, падзел на фізічныя навукі і навукі пра жывую прыроду даволі ўмоўны. Некаторыя раздзелы фізікі і хіміі, такія як біяфізіка і біяхімія прысвечаны вывучэнню біялагічных аб'ектаў. Фізічныя і хімічныя метады шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Універсітэты, якія прапануюць ступені ў фізічных навуках[правіць | правіць зыходнік]