Фільмы пра супергерояў
Фільмы пра супергерояў — жанр кіно, прысвечаны прыгодам супергерояў, то бок герояў, якія валодаюць звышчалавечымі сіламі (ці замяняючай іх тэхнікай) і выкарыстоўваюць іх для змагання са злом. Большасць фільмаў пра супергерояў створана па матывах супергеройскіх коміксаў.
Фільмы пра супергерояў амаль заўсёды таксама ставяцца да жанраў баевіка і фантастыкі. Дзеянне, зазвычай, адбываецца ва ўмоўна сучасным свеце, у якім здольнасці супергероя ўнікальныя і адрозніваюць яго ад простых людзей. Першы фільм у серыі пра супергероя часта расказвае яго гісторыю станаўлення, паказвае, як у яго з'явіліся суперздольнасці, і першую бітву з галоўным суперзлодеем.
З усяго пералічанага існуюць выняткі. Так, прыкладам, ёсць фільмы пра супергерояў, не заснаваныя на коміксах («Хэнкак», «Рабакоп», «Суперсямейка» і інш.) і нефантастычныя фільмы пра супергерояў («Піпец»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Борис Невский. Зеркало для супергероя Архівавана 26 чэрвеня 2015.. Мир фантастики № 12; август 2004
- Александр Трофимов. Взлеты и падения супергеройского жанра в кино. Канобу, 10 декабря 2014.