Філіпс Ваўверман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіпс Ваўверман
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 24 мая 1619(1619-05-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1668(1668-05-19)[3][1][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіпс Ваўверман (нідэрл. Philips Wouwerman; ахрышчаны 24 мая 1619, Харлем — пахаваны 23 мая 1668, Харлем, Ніўвекерк) — нідэрландскі мастак.

Ваўверман праславіўся сваімі сцэнамі палявання, партрэтамі вершнікаў. Асабліва папулярныя карціны Ваўвермана, якія паказваюць коней. Яго пейзажы, у якія ўплецена дзеянне, належаць да лепшых узораў галандскага жывапісу Залатога стагоддзя.

Філіпс Ваўверман вучыўся жывапісу ў бацькі, Паўлюса Ёстэна Ваўвермана, і, магчыма, у Франса Халса. На мастака таксама аказалі ўплыў Пітэр Вербек і італізаваны мастак Пітэр ван Лар. У 1638 г. Ваўверман збег з нявестай Ганнай Пітэрс ван Брокхофф у Гамбург, каб ажаніцца там насуперак волі і рэлігійным перакананням свайго бацькі (Ганна была каталічкай). У Гамбургу Вауэрман працаваў у майстэрні Эверта Дэкера. Па вяртанні ў Харлем у 1640 г. уступіў у мясцовую гільдыю мастакоў, а ў 1645-46 г займаў у ёй важную пасаду. Філіпс Ваўверман да канца свайго жыцця дамогся прызнання і пашаны.

Захавалася каля 450 прац мастака. І пасля яго смерці яны карысталіся вялікім поспехам, асабліва ў XVIII у. сярод нямецкіх і французскіх калекцыянераў. У манеры Філіпса Ваўвермана працавалі і яго браты Піт і Ян.

Зноскі