Х-22

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Х-22 — савецкая/расійская звышгукавая крылатая супрацькарабельная ракета паветранага базавання. Уваходзіць у склад авіяцыйнага ракетнага комплексу К-22.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Да «Х-22» належыйць цэлая «сям’я» ракет, створаных у СССР у 1960-я гады. Ракета была створана для бамбардзіроўшчыка Ту-22 і пазней разам з ім мадэрнізаваліся. Дапрацаваная ў 1970-я гады ракета мела хуткасць — 4000 кіламетраў за гадзіну і далёкасць палёту 500 кіламетраў. Яна мае і даволі вялікую ёмістасць баявой часткі. Першапачаткова гэты дуэт ракеты і самалёта ствараўся для ўдараў па марскіх аб’ектах і лічыўся вельмі эфектыўным.

У 1970-1980-х гадах гэта была эфектыўная ракета з вялікай далёкасцю, высокай хуткасцю і магутнай боегалоўкай. Аднак той факт, што першапачаткова яна была марской, дае падставы меркаваць, што для наземных цэляў яна неэфектыўная. Супрацькарабельную ракету складана выкарыстоўваць па наземных цэлях — яна вядзецца па радары і цэль павінна быць добра бачная — напрыклад, вялікі кавалак металу ў моры. На паверхні ж зямлі цэль бачная кепска.

Акрамя супрацькарабельных ракет Х-22, былі створаныя і іншыя варыянты, якія маглі наводзіцца на сігнал радара або нават наносіць удары па каардынатах. Гэтыя ракеты мелі інерцыяльную сістэму навігацыі, то-бок аўтапілот, які наводзіў іх на пэўныя каардынаты. Адна з мадыфікацый — Х-22НА — якраз дазваляе весці агонь па наземных цэлях па зададзеных каардынатах — проста цэліцца «ў кропку на карце». Такія ракеты маглі лятаць з улікам рэльефу мясцовасці, але ў цэлым гэта быў аўтапілот.

Дакладнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая версія мадыфікацыі X-22PSI мела даволі нізкую дакладнасць. Гэта былі некалькі сотняў метраў, што не вельмі добра для малых цэляў. Але гэта не было важна, бо яна была абсталяваная тэрмаядзернай боегалоўкай.

Пазней былі распрацаваныя палепшаныя варыянты са звычайнай баявой часткай. Апошняй версіяй наземнай версіі ракеты з’яўляецца Х-22НА (якая ў яе дакладнасць невядома).

Факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У фільме «Цана страху» ёсць сцэна ўдару гэтых бамбардзіроўшчыкаў ракетамі Х-22 па амерыканскім авіяносцы.
  • 17 чэрвеня 2022 года афіцыйныя крыніцы ва Украіне паведамілі пра выкарыстанне Х-22 па цэлях у Данецкай вобласці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]