Хабр
Хабр | |
---|---|
URL | habr.com (руск.) |
Мова(-ы) | руская і англійская |
Мова праграмавання | PHP |
Пачатак працы | чэрвень 2006 |
Рэйтынг Alexa | 1 659[1] |
Хабр, да 2018 года Хабрахабр — сайт, які спалучае рысы сацыяльнай сеткі і калектыўнага блога, створаны для публікацыі навін, аналітычных артыкулаў, меркаванняў, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, Інтэрнэтам, бізнесам і навукай.
Створаны ў чэрвені 2006 года. Выдавец — кампанія «Тэматычныя медыя»[2]. Паводле інтэрнэт-рэйтынгу Alexa, на канец чэрвеня 2016 года, «Хабрахабр» быў вельмі блізкі да ТОП-1000 самых наведвальных сайтаў свету[3]. 24 красавіка 2018 года змяніў назву з Хабрахабр на скарочаную — Хабр.
Змест сайта фарміруецца карыстальнікамі-добраахвотнікамі, якія пішуць у калектыўныя і персанальныя блогі, публікуюць падкасты, перакладаюць замежныя артыкулы, праводзяць апытанні (галасаванні) і трымаюць сувязь з іншымі карыстальнікамі. З 2011 года на Хабры дзейнічае гэтак званая ППА — Праграма Заахвочвання Аўтараў[4], у межах якой уладальнікі партала выплачваюць грашовую узнагароду аўтарам добрых публікацый.