Хаджэнне Багародзіцы па пакутах
«Хаджэнне Багародзіцы па пакутах» — помнік старажытнарускай перакладной літаратуры апакрыфічнага жанру. Трапіла на Русь праз паўднёва-славянсае пасрэдніцтва; зместам блізкае да візантыйскага тэксту помніка. Найбольш старажытны рускі спіс датуецца XII ст. У творы апавядаецца пра падарожжа галоўнай гераіні па замагільным свеце. Апокрыф прасякнуты рэлігійнай канцэпцыяй аб суровасці. Але справядлівасці боскага суда, паводле якой душа чалавека асуджаецца пасля яго смерці на пакуты за зямныя грахі.
Тэндэнцыя запалохвання немінучымі пякельнымі жыхамі за парушэнне прынцыпаў хрысціянства, боскіх запаведзяў некалькі змякчаецца ў творы спачуваннем грэшнікам, суперажываннем за іх пакуты. Гэта ідэя ўвасоблена ў вобразе Багародзіцы — чулай жанчыны, заступніцы людзей. Моцна ўражаная ўбачаным у пекле, яна звяртаецца да Бога з просьбай злітавацца над грэшнікамі і палегчыць ім пакуты. Незвычайнасць зместу твора, важнасць закранутых праблем, гуманістычная ідэя спачування чалавеку спрыялі папулярнасці твора сярод чытачоў. Беларуская рэдакцыя твора — «Аб дванаццаці пакутах».