Апокрыф
| Хрысціянства |
|---|
| Біблія |
| Тройца |
| Гісторыя хрысціянства |
| Хрысціянскае багаслоўе |
| Галіны хрысціянства |
Апо́крыфы (ад стар.-грэч.: ἀπόκρῠφος — скрыты, патаемны, таемны) — творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.
Паняцце «апокрыфы» першапачаткова адносілася да твораў гнастыцызму, які імкнуўся захаваць сваё вучэнне ў таямніцы. Пазней тэрмін «апокрыфы» быў аднесены да раннехрысціянскіх тэкстаў (розныя евангеллі, пасланні, адкрыцці), якія не былі прызнаны хрысціянскай царквой як «боганатхнёныя» і не ўвайшлі ў біблейскі канон. У сярэднявечнай літаратуры — мастацкія аповесці, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету.
Апокрыфы падраздзяляюцца на старазапаветныя і новазапаветныя.
Апокрыфы ў старажытнай Русі
[правіць | правіць зыходнік]Апакрыфічныя творы перапісваліся на Русі з X–XI стст. з візантыйскіх і балгарскіх арыгіналаў і нярэдка адаптаваілся перапісчыкамі да мясцовага кантэксту. Такім чынам, яны часта існавалі ў вольнай перапрацоўцы, набывалі новыя мастацкія рысы, у т. л. фальклорныя. Распаўсюджваліся пераважна ў манастырах.
На Русі апокрыфы, хоць і не ўваходзілі ў царкоўны канон, не лічыліся «небяспечнымі»: з 30 вядомых апокрыфаў толькі 6 былі забаронены. Незабароненыя апакрыфічныя творы сустракаліся ў такіх зборніках, як «Палея», «Пролаг», «Чэцці-Мінеі». Іх ужывалі нават высокапасадныя царкоўныя дзеячы: напрыклад, Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі, ігумен Данііл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 29—30.
| Апокрыф на Вікісховішчы |