Харыма (правінцыя)
Выгляд
Харыма (яп.: 播磨国 Харыма но куні) ці Бансю (яп.: 播州) — гістарычная вобласць Японіі, якая адпавядае паўднёва-заходняй частцы сённяшняй прэфектуры Хіёга. Харыма межавала з абласцямі Тадзіма, Тамба, Сэтцу, Бідзэн і Мімасака. Сталіцай вобласці быў г. Хімедзі.
Менавіта тут у перыяд Эда пражываў клан Ако, да якога належалі сорак сем ронінаў.