Хвалі Мартэно
Хвалі Мартэно, электрафон (фр.: Ondes Martenot) — монафанічны электронны музычны інструмент, з 7-актаўнай клавіятурай фартэпіяннага тыпу, а таксама ніткай з кольцам, які апранаецца на паказальны палец правай рукі.
У левай частцы інструмента размешчана кнопка, якая грае ролю смычка. Для атрымання гуку музыканту неабходна націснуць клавішу на клавіятуры альбо нацягнуць нітку да адпаведнай пазіцыі і націснуць левую кнопку. Сіла націску на яе кіруе атакай і гучнасцю. Побач ёсць пераключальнік рэжымаў кіравання (пры дапамозе клавіятуры або ніткі) і пераключальнікі тэмбру.
Сканструяваны ў 1920-х гадах у Францыі Морысам Мартэно.
Аліўе Месіян напісаў «Нявыдадзеныя лісткі» для хваль Мартэно і фартэпіяна, дзе хвалі Мартэно выкарыстоўваюцца як падгалосак вядучаму інструменту - фартэпіяна.