Хейна Парс
Хейна Парс | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2014[1] (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык |
Узнагароды |
Black Nights Prize[d] (2007) |
IMDb | ID 1879961 |
Хейна Парс (эст.: Heino Pars, 13 кастрычніка 1925, Мустла — 8 кастрычніка 2014) — эстонскі рэжысёр, сцэнарыст і аператар мультыплікацыйных фільмаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстонскай ССР (1975), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Савецкай Эстоніі (1975). Член АСІФА.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Мустла Вільяндзіскага павета, Эстонскай Рэспублікі. З 1946 года вучыўся на ветэрынара ў Тартускім універсітэце, які скончыў у 1950 годзе. З 1953 года працаваў аператарам на кінастудыі «Талінфільм», з 1962 года — рэжысёрам, дэбютаваў фільмам «Маленькі матаролер». Большасць яго фільмаў — лялечная мультыплікацыі, толькі "Эх, ты! Ух ты! Бач, ты! (1969) выкананы ў перакладках.
Член Саюза кінематаграфістаў СССР (СК Эстонскай ССР), член АСІФА. Памёр 8 кастрычніка 2014 года.