Храм Святой Сафіі (Трабзон)
Праваслаўны сабор | |
Сафійскі сабор | |
---|---|
Αγία Σοφία | |
| |
41°00′12″ пн. ш. 39°41′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Турцыя |
Горад | Трабзон |
Канфесія | Праваслаўе |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура |
Дата заснавання | 1238 |
Будаўніцтва | 1238—1263 гады |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзеючая мячэць |
Сайт | trabzon.gov.tr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафійскі сабор (Ая-Сафія, грэч. Αγία Σοφία; турэцк.: Ayasofya) у Трабзоне (Трапезундзе) — выдатны помнік позневізантыйскага дойлідства, найбуйнейшы храм Трапезундскай імперыі, вядомы сваімі фрэскамі XIII стагоддзя.
Сабор размешчаны недалёка ад гістарычнага цэнтра Трабзона, у межах сучаснага горада. Сабор быў пераўтвораны ў мячэць пасля турэцкага горада, у наш час з'яўляецца музеем.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор быў пабудаваны ў 1238—1263 гадах Мануілам I. У 1461 годзе Мехмед II захапіў Трапезунд і ператварыў сабор у мячэць. Будынак сабора выкарыстоўвалася як ваенны шпіталь і склад падчас Першай сусветнай вайны, калі горад быў заняты рускімі войскамі. Далей ён ізноў выкарыстоўваўся як мячэць да 1964 года, калі ён стаў музеем пасля рэстаўрацыі, праведзенай у 1958—1964 з дапамогай Эдынбургскага ўніверсітэта.
У ліпені 2012 года віцэ-прэм'ер урада Турцыі Бюлент Арыч заявіў пра намер урада дазволіць перадачу храма мусульманскай абшчыне для ператварэння ў мячэць. У красавіку 2013 года храм быў пераўтвораны ў мячэць.[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Храм святой Сафіі ў Трапезундзе
- Артыкул пра храм святой Сафіі Архівавана 3 красавіка 2007. (англ.)