Турэцкая мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турэцкая мова
Саманазва Türkçe, Türk dili
Краіны Турцыя, Кіпр, Балгарыя, Паўночная Македонія, Румынія, Грэцыя, Ірак, Сірыя, Азербайджан, Албанія, Германія, Расія, Казахстан
Афіцыйны статус

 Турцыя
 Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра
 Кіпр
 Паўночная Македонія:

  • Абшчыны Цэнтар-Жупа і Пласніца
Арганізацыя, якая рэгулюе Турэцкае лінгвістычнае таварыства
Агульная колькасць носьбітаў ~70,8 млн[1]
Рэйтынг 21
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркская падгаліна
Агузская група
Пісьменнасць лацінка (турэцкі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 тур 693
ISO 639-1 tr
ISO 639-2 tur
ISO 639-3 tur
WALS tur
Ethnologue tur
ABS ASCL 4301
IETF tr
Glottolog nucl1301
Вікіпедыя на гэтай мове

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili, скарочана Türkçe [ˈtyɾct͡ʃe̞]) — афіцыйная мова Турцыі, адносіцца да цюркскіх моў. У якасці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалогіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюркская).

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёння ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозніваюць дунайскі, эскішэгірскі (у вілаеце Эскішэгір), разградскі, дынлерскі, румелійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газіянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

Сучасная турэцкая мова адносіцца да паўднёва-заходніх (або заходне-агузскіх) цюркскіх моў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкая мова ў Турцыі родная для 66,5 млн чалавек (на 2006 г.), альбо для амаль 90 % насельніцтва краіны.

Каля 606 тыс. чалавек гавораць па-турэцку ў Балгарыі (2011)[1], 197 тыс. ва Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Азербайджане (1979). Роднай турэцкую мову лічаць 177 тыс. чалавек на Кіпры (1995) і каля 130 тыс. у Грэцыі (1976).

На 2006 год ва ўсім свеце па-турэцку размаўляла каля 71 млн чалавек[1].

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Існуе мноства дыялектаў турэцкай мовы. Аснову турэцкай літаратурнай мовы ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя яго вылучаюць дунайскі, эскішэхірскі, разградскі, дзінлерскі, румелійскі, адрыянапольскі (горад Эдзірнэ), газіянтэпскі, урфскі, эгейскі і шэраг іншых дыялектаў. Цэнтральна-анаталійскі рэгіён гаворыць на Orta Anadolu. Праваслаўныя грэкі Кападокіі ўжываюць караманлійскі дыялект турэцкай мовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная турэцкая мова напрамую паходзіць ад агузскай — мовы ўсходніх цюркскіх плямён, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя у VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюркскімі) плямёнамі на захад. На працягу апошніх некалькіх стагоддзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў персідскай і арабскай моў, у сувязі з чым колькасць запазычаных з гэтых моў слоў дасягала часамі 80 % турэцкай лексікі. Да XX стагоддзя існавала літаратурная мова Асманскай Імперыі, якая дастаткова моцна адрознівалася ад гутарковай турэцкай прамовы — асманская мова.

Пасля ўсталявання Турэцкай Рэспублікі ў 1923 г. у 30-я гг. пачаўся працэс замены іншамоўных запазычанняў нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы персідска-арабскага паходжання. У XX ст. з'явіліся новыя паняцці з еўрапейскіх моў, у першую чаргу з французскай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 г. было створана дзяржаўнае «Таварыства турэцкай мовы» («Türk Dil Kurumu»).

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексічных, фанетычных і сінтаксычных адносінах) з'яўляюцца найперш балкана-цюркскі дыялект гагаузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Балгарыі, і паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. Трохі далей стаіць азербайджанская[2], а яшчэ далей — туркменская мова.

Пісьмовыя помнікі з XIII-XIV стагоддзяў.

Алфавіты[правіць | правіць зыходнік]

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з развітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюркскай рунічнай пісьменнасцю.

К X ст. агузы ісламізаваліся і перанялі арабскае пісьмо у яго персідскім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літар і надалі новае значэнне некаторым ужо наяўным арабскім.

Асманскі алфавіт у параўнанні з сучасным турэцкім
Асобна У канцы У сярэдзіне У пачатку Сучасны турэцкі алфавіт МФА
a, e [a], [e]
b [b]
p [p]
t [t]
s [s]
c [ʤ]
ç [tʃ]
h [ħ]
h [x]
d [d]
z [z]
r [r]
z [z]
j [ʒ]
s [s]
ş [ʃ]
s [s]
ﺿ d, z [d]
t [t]
z [z]
', h [ʕ]
g, ğ [ʁ]
f [f]
k [q]
k, g, ğ, n [k]
g, ğ [g]
n [ñ]
l [l]
m [m]
n [n]
v, o, ö, u, ü [v], [o], [œ], [u], [y]
h, e, a [h], [æ]
y, ı, i [j], [ɯ], [i]
Атацюрк паказвае новы турэцкі алфавіт жыхарам. 20 верасня 1928

У пачатку 1926 года Кемаль Атацюрк прыняў удзел у кангрэсе цюрколагаў у Баку, на якім, у прыватнасці, прагучала патрабаванне аб стварэнні алфавіта на аснове лацінскага для цюркскіх моў.

З 1928 года для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага алфавіта, у распрацоўцы якога ўдзельнічаў Атацюрк. Асновай новага напісання слоў (як і для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкім алфавіце 29 літар, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

Вялікія літары
A B C Ç D E F G Ğ H I İ J K L M N O Ö P R S Ş T U Ü V Y Z
Маленькія літары
a b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n o ö p r s ş t u ü v y z

Асаблівасці вымаўлення[правіць | правіць зыходнік]

Літара Фанема Апісанне
c [] афрыката, як бел. дж
ç [] афрыката, як бел. ч
e [ɛ] як бел. э
ğ [ː], [j] yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часцей нямы зычны; на канцы склада рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасля галосных пярэдняга рада, пазначае гук, блізкі да бел. і
h [h] як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı [ɯ] паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j [ʒ] мякчэй бел. ж
o [ɔ] як бел. o
ö [œ] як ням. ö у möchte
s [s] як бел. с
ş [ʃ] мякчэй бел. ш
ü [y] як ням. ü у müssen
v [v]/[w] блізкі да бел. у альбо да губна-губнога w, як у англ. wood
y [j] як бел. і
z [z] як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага алфавіта q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах; літара j сустракаецца толькі ў запазычаннях.

Фанетыка і фаналогія[правіць | правіць зыходнік]

Галосныя[правіць | правіць зыходнік]

У турэцкай мове восем галосных: a, ı, u, o (галосныя задняга рада), e, i, ü, ö (галосныя пярэдняга рада). У некаторых выпадках галосныя могуць быць доўгімі, гэта мае месца, у прыватнасці, у некаторых запазычаных словах і пры выпадзенні зычнай ğ, якая ідзе за галоснай.

Табліца турэцкіх галосных (МФА)

Зычныя[правіць | правіць зыходнік]

Зычныя ў літаратурнай турэцкай мове
Білабіяльныя Лабіядэнтальныя Зубныя Альвеалярныя Постальвеалярныя Палатальныя Велярныя Глатальныя
Выбухныя p b c ɟ k ɡ
Насавыя m n
Фрыкатыўныя f v s z ʃ ʒ ɣ h
Афрыкаты
Ударныя ɾ
Апраксіманты j
Лятэральныя ɫ l

Гармонія галосных[правіць | правіць зыходнік]

Для турэцкай мовы характэрны сінгарманізм (гармонія галосных), гэта азначае, што пры далучэнні афіксаў галосныя ў іх прыпадабняюцца апошняй галоснай асновы. Пры гэтым турэцкія галосныя маюць дзве асноўныя прыкметы, па якіх адбываецца прыпадабненне: рад (задні/пярэдні) і лабіялізаванасць. Гармонія галосных з'яўляецца прычынай таго, чаму шмат якія турэцкія словы маюць у сваім складзе галосныя альбо толькі задняга яльбо толькі пярэдняга рада (напрыклад huzursuzsunuz, вы непакоіцеся).

Турэцкія галосныя паводле рада і лабіялізаванасці
Пярэдняга рада Задняга рада
Нелабіялізаваныя Лабіялізаваныя Нелабіялізаваныя Лабіялізаваныя
Высокага ўздыму i ü ı u
Нізкага ўздыму e ö a o

Адрозніваюць вялікую і малую гармонію галосных:

  • У вялікай гармоніі ўдзельнічаюць галосныя высокага ўздыму, пры гэтым прыпадабненне адбываецца і па раду, і па лабіялізаванасці;
  • У малой гармоніі ўдзельнічаюць галосныя нізкага ўздыму, пры гэтым прыпадабненне адбываецца толькі па раду.

Прыкладам вялікай гармоніі можа служыць афікс прыналежнасці nız/niz/nuz/nüz:

  • masanız — ваш стол
  • dişçiniz — ваш дантыст
  • kaparonuz — ваш задатак
  • köprünüz — ваш мост

Прыкладам малой гармоніі з'яўляецца афікс месцазнаходжання de-da:

  • bahçede — у садзе
  • lokantada — у рэстаране

Гармонія склада[правіць | правіць зыходнік]

У турэцкай мове дзейнічае закон гармоніі склада, гэта азначае, што ў межах склада з галоснымі пярэдняга рада спалучаюцца паланталізаваныя (мяккія) варыянты зычных, а з галоснымі задняга рада непаланталізаваныя (цвёрдыя). Выключэнні могуць сустракацца ў запазычаных словах, пры гэтым, калі галоснай задняга рада /a/ папярэднічае мяккая зычная, над ёй (над галоснай) ставіцца спецыяльны значак «^», напрыклад: kâğıt (папера).

Націск[правіць | правіць зыходнік]

Націск у турэцкай мове, як правіла, падае на апошні склад. Выключэннем з'яўляюцца некаторыя словы з ненаціскнымі афіксамі, запазычаныя словы (асабліва з італьянскай і грэчаскай моў), службовыя словы і многія ўласныя імёны. У той час як у запазычаных словах націск звычайна падае на перадапошні склад ([ɫoˈkanta] lokanta «рэстаран» альбо [isˈcele] iskele «набярэжная»), ва ўласных імёнах ён менш прадказальны ([isˈtanbuɫ] İstanbul, [ˈaŋkaɾa] Ankara).

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкая належыць да аглютынатыўных (або «прыляпляючых») моў і, тым самым, істотна адрозніваецца ад індаеўрапейскіх. Гэта праяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэннем. Парадак следавання тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны збіваць паветранага змея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласці наступным чынам: Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. «змей-яго збіваць-не-павінны-яны.» Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленне; -sın — паказнік загаднага ладу, -lar — афікс 3 асобы множнага ліку.

У турэцкай вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і месны), родны склон часам разглядаюць у якасці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аорыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складаныя формы, вылучаюць таксама залежны стан і ўмоўнае і пажаданае трыванне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвербамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

Лексіка[правіць | правіць зыходнік]

Прыклады запазычаных слоў з розных моў:

  • з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алкаголь), saat (гадзіна)
  • з персідскай: pencere (акно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
  • з грэчаскай: liman (порт), kutu (скрынка)
  • з французскай: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
  • з іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)

Турэцкая мова ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Асманская турэцкая (разам з старажытнаяўрэйскай) была, мабыць, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявякоўі. Захавалася мноства двухмоўных кніг на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 года, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэта размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытута навукі і мастацтва.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Лінгвістычная энцыклапедыя Ethnologue (на англ. мове)
  2. Сравнительно-историческая грамматика тюркских языков. Региональные реконструкции. Отв. Ред. Э. Р. Тенишев. М.: Наука, 2002

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дмитриев Н. К. Строй турецкого языка. — М., 1939.
  • Кононов А. Н. Грамматика турецкого языка. — М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1941.
  • Кононов А. Н. Очерк истории изучения турецкого языка / Академия наук СССР. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1976. — 120 с. — 1 850 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Ana Sayfa
на турэцкай мове