Перайсці да зместу

Хрышчэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хрышчэнне, таксама Вадохрышча (грэч. βάπτισμα — «пагружэнне ў ваду») — адзін з найважнейшых хрысціянскіх сакраментаў. Прызнаецца усімі хрысціянскімі плынямі, хоць і не ў аднолькавым сэнсе.

Паводле словаў Ісуса Хрыста, хрышчэнне - неабходная ўмова для нараджэння звыш, каб увайсці ў Царства Божае (Ин.3 :3-5).

Па вучэнні сучасных артадаксальных цэркваў, з дапамогай хрышчэння чалавек робіцца членам Царквы. Толькі пасля хрышчэння чалавек атрымлівае доступ да ўсіх царкоўных таямніц, перш за ўсё, да Прычашчэння, у якім, паводле вучэння царквы, адбываецца злучэнне чалавека з Богам. Сакрамэнт складаецца альбо ў трохразовым пагружэнні чалавека ў ваду, альбо ў абліванні чалавека з малітвамі святара.