Еўхарыстыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Еўхарыстыя
(Сандра Бацічэлі, 1495 год)

Еўхары́стыя, або эўхары́стыя (грэч.: ευχαριστία — падзяка), Святое Прычасце, Святая Камунія — хрысціянскае таінства (сакрамант), якое складаецца ў асвячэнні хлеба і віна ў асаблівым статусе і наступнае іх з'яданне. У праваслаўных, каталікоў, дахалкіданітаў, большасці лютэран, англікан, старакатолікаў і ў некаторых іншых канфесіях складае аснову галоўнага хрысціянскага набажэнства, Боскай Літургіі (ці Імшы), і тлумачыцца як таінства (сакрамант), пры якім хрысціяне прымаюць Цела і Кроў Ісуса Хрыста Збавіцеля і, такім чынам, злучаюцца з Богам. Частка пратэстанцкіх канфесій тлумачыць яе як просты рэлігійны рытуал, які не з'яўляецца таінствам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]