Хуан дэ Фландэс
Хуан дэ Фландэс | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1450 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1519[1][2][…] ці 1519[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан дэ Фландэс (ісп.: Juán de Flandes) — іспанскі мастак нідэрландскага паходжання XV стагоддзя, адзін з найгалоўных прадстаўнікоў Адраджэння ў Іспаніі.
Дакладныя гады жыцця невядомыя, нарадзіўся каля 1460-х гадоў у Фландрыі. У перыяд з 1496 па 1519 год працаваў у Іспаніі пры двары каралевы Ізабелы Кастыльскай, нараўне з вядомым партрэтыстам Міхелем Зітавым.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра біяграфію мастака вядома няшмат. Сустракаюцца варыянты яго імя- «Хуан дэ Фландэс» — указанне на нацыянальнасць, «Іаан» або «Ян з Фландрыі», таксама «Ян Салаэрт» або «Майстар з Гента».
Упершыню згадваецца ў рахунках каралевы Ізабелы Кастыльскай за 1496 год. Праз два гады дакументы гавораць пра яго ўжо як пра «прыдворнага мастака Яе Вялікасці». Сваё месца пры каралеве ён захоўвае да яе смерці ў 1504 годзе. Яго пэндзлю належаць некалькі партрэтаў прадстаўнікоў кіруючай дынастыі.
Пасля гэтага ён адпраўляецца ў Саламанку, дзе ў 1505 годзе было дакументавана стварэнне ім некалькіх работ для ўніверсітэта і «Алтара Сан-Мігеле» для гарадскога сабора. У 1509 годзе па заказе біскупа Хуана Радрыгеса дэ Фансекі ён стварае вялікае рэтабла для сабора ў Паленсіі. Яно складаецца з 12 частак і робіць грандыёзнае ўражанне. У Паленсіі Фландэс заставаўся да сваёй смерці, як мяркуецца, яна наступіла да кастрычніка 1519 года, пасля якога яго жонка ў адміністрацыйных дакументах была згадана як удава.
Зноскі
- ↑ http://www.nga.gov/content/ngaweb/Collection/artist-info.1429.html?artobj_artistId=1429&pageNumber=1
- ↑ Bermejo E. Juan de Flandes // Juan de Flandes // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T045265
- ↑ http://emp-web-84.zetcom.ch/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=artist&objectId=24016 Праверана 7 кастрычніка 2021.