Перайсці да зместу

Царква ва Уэльсе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква ва Уэльсе
Герб Царквы ва Уэльсе
Герб Царквы ва Уэльсе
Канфесія Англіканства
Кіраванне Епіскапальнае
Прымас Архібіскуп Уэльса
Пагадненні Англіканская супольнасць, Порваская супольнасць
Тэрыторыя Уэльс
Дата заснавання 1920
Адлучыліся ад Царква Англіі
Членаў 42.441 (2018)[1]
Афіцыйны сайт www.churchinwales.org.uk

Царква ва Уэльсе (вал.: Yr Eglwys yng Nghymru, англ.: Church in Wales) — англіканская царква, юрысдыкцыя якой ахоплівае тэрыторыю Уэльса.

Царква ва Уэльсе аддзялілася ад Царквы Англіі ў 1920 годзе і першапачаткова складалася з чатырох гістарычных дыяцэзій з цэнтрамі ў Бангары, Сент-Асафе, Сент-Дэйвідсе і Ландафе. Пазней былі вылучаныя яшчэ дзве: Монмуцкая і Суонсі-Брэканская. Прымас царквы, архібіскуп Уэльса, выбіраецца з ліку дыяцэзіяльных біскупаў і трымае пасаду адначасова з кіраўніцтвам сваёй дыяцэзіяй.

Гербы дыяцэзій

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі