Схізма
Схізма (стар.-грэч. Σχίσμα - «расшчапленне, раскол, нязгода») — раскол у Царкве ці іншай рэлігійнай арганізацыі.
Расколы ў хрысціянскай царкве[правіць | правіць зыходнік]
- У 325 г. на I-м Нікейскім Сусветным саборы адбыўся раскол: арыянства было асуджана, аднак пазней імператар Канстанцін памяркоўна ставіўся да ўмеранага арыянства, якое працягвала існаваць да яго паўторнага асуджэння на Канстанцінопальскім Сусветным саборы 381 года пры падтрымцы імператара Феадосія I.
- У 451 г. вучэнне монафізітаў было асуджана Халкідонскім саборам. Гэта прывяло да расколу і вострай рэлігійна-палітычнай барацьбы.
- «Фаціянская схізма»: у жніўні 863 на Рымскім Саборы быў адлучаны Патрыярх Фоцій, у верасні 867 Сабор у Канстанцінопалі адлучыў Папу Мікалая.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Схізма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 305. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).