Цацанкі
Цацанкі, або Забаўкі — назва малых твораў мастацтва, з якіх можна фарміраваць калекцыі ці складваць наборы, такія як размаляваныя кубкі і вазачкі, кампазіцыі з пер’я і ці штучных кветак пад шклянымі купаламі, упрыгожаная яечная шкарлупіна, парцалянавыя статуэткі, размаляваныя мініяцюры або фатаграфіі ў рамках і гэтак далей.
У дамах сярэдняга дастатку цацанкі выкарыстоўваюцца ў якасці ўпрыгажэнняў на камінных паліцах , сталах і паліцах, выстаўляюцца ў сувенірных шафах : часам гэтыя шафы маюць шкляныя дзверы, каб выстаўляць цацанкі, абараняючы іх ад пылу. Слова часцей за ўсё выкарыстоўваецца для называння прадметаў невялікага кошту, якія часта прадаюцца на вулічных рынках і ў дабрачынных крамах.
У ідышы са славянскіх моў слова цацанка (цацка) патрапіла ў дэфармаваным выглядзе. Цацанкі там называюцца «чочке » (/ˈtʃɒtʃkə/), і акрамя ідышмоўных людзей яно шырока вядома і амерыканцам таксама[1][2][3][4][5].