Цмінда Самеба
Праваслаўны кафедральны сабор | |
Цмінда Самеба | |
---|---|
| |
41°41′51″ пн. ш. 44°49′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Грузія |
Тбілісі | |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Грузінская праваслаўная царква і Mtskheta and Tbilissi Eparchy[d] |
Дата заснавання | 2004 |
Статус | дзеючы |
Матэрыял | прыродны камень[d] і мармур |
Сайт | sameba.ge |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цмінда Самеба (груз. წმინდა სამება — «Найсвяцейшая Тройца»); Сабор Святой Тройцы ў Тбілісі — галоўны кафедральны сабор Грузінскай праваслаўнай царквы; знаходзіцца ў Тбілісі, на ўзгорку св. Іллі (левы бераг Куры). У саборы 13 прастолаў; ніжні храм у гонар Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы; асобна стаіць званіца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва новага сабора было запланавана ў 1989 годзе ў сувязі са святкаваннем 1500-годдзя аўтакефаліі грузінскай царквы і ў адзначэнне 2000-годдзя хрысціянства. Конкурс на ўзвядзенне храма выйграў вытрыманы ў рэтраспектыўным духу праект Арчыла Міндыяшвілі. Вышыня верхняга храма складае 105,5 метраў (без надкупальнага крыжа 98 метраў і крыж 7,5 метра); працягласць з усходу на захад - 77 метраў, з поўначы на поўдзень - 65 метраў; агульная плошча - больш за 5.000 м². Храм быў закладзены 23 лістапада 1995 г.; будаўніцтва вялося на ахвяраванні звычайных гараджан і буйных бізнесменаў. Першае набажэнства ў саборы было здзейснена 25 снежня 2002. Асвячоны роўна праз 9 гадоў пасля закладкі, у дзень Георгія Перамаганосца - нябеснага апекуна Грузіі; чын асвячэння здзейсніў Патрыярх-Каталікос Ілля II у саслужэнні архірэяў і клірыкаў Грузінскай Царквы, а таксама прадстаўнікі Канстанцінопальскай, Александрыйскай, Антыохійскай, Рускай, Сербскай, Румынскай, Кіпрскай, Эладскай, Польскай, Албанскай Цэркваў, Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы. Пасля асвячэння ў Троіцкі сабор з Сіёні была перанесена кафедра Каталікоса Грузіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 26 лютага 2011. (груз.)