Цысус
Выгляд
Цысус | |||||||||||||||
Цысус антарктычны (Cissus antarctica) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cissus L. | |||||||||||||||
|
Цы́сус (Cissus) — род шматгадовых раслін сямейства вінаградавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ліяны, кусты, травяністыя расліны або сцябловыя сукуленты. Маюць паветраныя карані, цыліндрычныя ці гладкія, даўжынёй да некалькіх метраў, якія ў зямлі развіваюць каранёвыя клубні.
Лісце суцэльнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, сабраныя ў несапраўдныя парасонікі.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Вядома больш за 350 відаў, пашыраных у тропіках і субтропіках абодвух паўшар’яў.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды вырошчваюць як лісцева-дэкаратыўныя ў пакоях і аранжэрэях. Размнажаюць насеннем і чаранамі з двухгадовых парасткаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Годас Л. Цысус // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.