Цэбар
Выгляд
Цэ́бар[1] — вялікая пасудзіна для вады ці іншых вадкасцяў, на верхнім боку якой з процілеглых бакоў размешчаны выступы з адтулінамі ці ручкі («вушы»), якія выкарыстоўваюцца для пераноскі двума ці больш людзьмі.
Драўляны цэбар — адкрыты бандарны выраб, у якім вушы зроблены з дапамогай двух даўжэйшых дошчачак-клёпак, а у іх верхняй частцы, якая выступае, знаходзяцца адтуліны для палкі для пераноскі. Тыповая ёмістасць драўлянага цэбару — ад 60 да 120 літраў.
Металічны цэбар (звычайна для малака) мае ёмістасць 18 ці 36 літраў, вырабляецца з алюмінію або сталі (нержавеючай або луджанай дэкапаванай), мае ручкі для пераноскі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэ́бар; цэ́брык // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 264. — 608 с. — 18 000 экз.