Міхаіл Раманавіч Суднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Раманавіч Суднік
Дата нараджэння 21 лістапада 1910(1910-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1995(1995-12-19) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Раманавіч Суднік (21 лістапада 1910, в. Пяцюлёва, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 19 снежня 1995) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1938 годзе Мінскі педагагічны інстытут. У 19441952 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 19521957 гг. загадчык сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 19571983 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Арфаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985 гг.), Член Міжнароднага (з 1973 г.) камітэтаў славістаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Слоўнік асабовых уласных імён. Мн., 1965.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]