Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя Бондзіна
Муніцыпальная аўтаномная ўстанова культуры "Ніжнетагільскі парк культуры і адпачынку імя А. П. Бондзіна" | |
---|---|
руск. Муниципальное автономное учреждение культуры "Нижнетагильский парк культуры и отдыха имени А. П. Бондина" | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Парк |
Дата заснавання | 1806 |
park-bondina.ru | |
Размяшчэнне | |
57°54′18″ пн. ш. 59°57′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя А. П. Бондзіна (ЦПКіА імя А. П. Бондзіна) — цэнтральны парк горада Ніжняга Тагіла, размешчаны ў гістарычным цэнтры на беразе Тагільскай сажалкі, у Ленінскім раёне горада, у цэнтры горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парк на беразе Тагільскай сажалкі быў закладзены ў пачатку XIX ст., прыкладна ў 1806 г., і спачатку зваўся Панскім садам. Ён быў уладкаваны так, каб разам з панскім домам Мікалая Мікіціча Дзямідава складаць адзін ансамбль. Панскі сад разам з аранжарэяй адлюстраваны на карціне мастака Васіля Раева «Тагіл узімку». У гэтай аранжарэі ўзімку гадаваліся агуркі і ананасы.
У 1920-я гады ў садзе працаваў летні тэатр. Тут выступалі на гастролях розныя тэатры, паказваліся кінастужкі. У 1930-я гады ў садзе пачалі праводзіцца масавыя гарадскія гулянні, тут працавалі чытальня, рэстаран, пракат лодак для катанняў на сажалцы, а таксама пакой для аматараў шашак і шахмат і дзіцячая тэхнічная станцыя. 23 чэрвеня 1935 года ў сад прыехаў Уральскі заапарк.
27 ліпеня 1946 г. у парку быў урачыста адкрыты помнік ніжнетагільскаму пісьменніку А. П. Бондзіну працы скульптара М. П. Крамскога. 1 красавіка наступнага года 1947 г. гарадскі парк быў пераназваны ў гонар пісьменніка. У парку захаваўся дом (Мемарыяльна-літаратурны музей Бондзіна), у якім пісьменнік пражыў апошнія гады свайго жыцця.
У 1960—1970-я гады ў парку былі летні кінатэатр, эстрада, спартыўнае мястэчка, дзіцячая пляцоўка, планетарый.
У 2000-я ў парку Бондзіна з’яўляюцца металічныя скульптуры тагільскага скульптара Аляксандра Іванова «Мурашка-працавік» (антрапаморфная мурашка з рыдлёўкай) і «Страказа» (на ліхтары ў выглядзе кветкі дзьмухаўца). Таксама адкрываецца вялікая колькасць новых атракцыёнаў. У 2012 годзе на тэрыторыі парка працаваў прыватны кантактны заапарк.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сады и парки старого Тагила (руск.). История Нижнего Тагила от основания до наших дней. Праверана 25 сакавіка 2015.
- Городской парк культуры и отдыха им. А. П. Бондина (руск.). Путеводитель по городу. Нижний Тагил. Праверана 25 сакавіка 2015.
- Ирина Манзор. Тагильские парки и скверы (руск.). Нижнетагильский городской исторический архив (13 ліпеня 2014). Праверана 25 сакавіка 2015.