З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімафе́еўка лугавая [ 1] (Phleum pratense ) — кветкавая расліна сямейства метлюжковых (злакаў).
Цімафееўка лугавая, цімафееўка[ 1] , цімафейка[ 2] , межавая трава[ 3] [ 4] [ 5] .
Шматгадовы рыхлакустовы верхавы злак. Карэнішча кароткае. Сцёблы прамыя, вышынёю да 1 м. Лісце шматлікае, вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — шчыльная цыліндрычная мяцёлка, каласкі дробныя. Плод — зярняўка.
Адзін з асноўных кампанентаў сенажатных і пашавых травасумесей. Як кармавую расліну цімафееўку лугавую культывуюць у Еўропе з XVIII ст. Выведзена больш за 50 сартоў.
Зноскі
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ З. Верас . Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік . — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса », Друкарня С. Бэкэра, 1924.
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
Прохараў В. Цімафееўка // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.