Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-польска-руска-лацінскі батанічны слоўнік
Аўтар Зоська Верас
Мова арыгінала беларуская
Выпуск 1924
Месца публікацыі Вільнюс

«Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік» — шматмоўны перакладны слоўнік, складзены Зоськай Верас. Выдадзены ў 1924 годзе ў Вільні[1] ў друкарні Бекера па вуліцы Субач, 2, як выданне газеты «Голас Беларуса».

Змяшчае 424 слоўнікавыя артыкулы з беларускімі народнымі назвамі раслін і адпаведнікамі ў польскай, рускай і лацінскай мовах: званец — dzwoniec pospolity — погремок — rhinanthus vulgaris; сытнік — rozchodnik ostry — очиток острый — sedum acre; трыбулька — trybulka — лук мелкий — allium schoenoprasum[1].

Крыніцай матэрыялу паслужыла праца «Lud białoruski na Rusi Litewskiej» М. Федароўскага (т. 1), «Маскоўска-беларускі слоўнік» М. Гарэцкага і Г. Гарэцкага (Вільня, 1921), матэрыялы B. Ластоўскага па Лепельшчыне, Дзісеншчыне і Пружаншчыне, а таксама ўласныя запісы аўтара, зробленыя на Гродзеншчыне[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]