Чацвёртая кніга Макавеяў
Выгляд
Чацвёртая кніга Макавеяў, якая не ўвайшла ў біблейскі канон, была напісана на грэчаскай мове ў 1 ст. да н.э. Асноўны яе змест — паказ пакутніцкай смерці старца Елеазара і Саламоніі з усімі яе сямю сынамі. Гэта кніга прыпісвалася Іосіфу Флавію, і яна нават падавалася ў ліку яго твораў. Але ні каталіцкая, ні праваслаўная царква не ўключылі яе ў кананічны звод Бібліі, бо іўдзейскае багаслоўе спалучаецца ў ёй з ідэалістычным вучэннем філосафаў-стоікаў.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 157.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 156—157. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.