Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі
Чемерицький.jpg
Дата нараджэння

22 ліпеня 1936(1936-07-22) (82 гады)

Месца нараджэння

Рабкі, гміна Дварэц[d], Навагрудскі павет[d], Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка

Грамадзянства

Flag of Poland (1928–1980).svg Польская Рэспубліка
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

літаратуразнавец, мовазнавец, крытык

Месца працы

Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі

Альма-матар

філалагічны факультэт БДУ

Узнагароды і прэміі

Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філолаг і крытык. Кандыдат філалагічных навук (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна (1958—1959), карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг» (1959), інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна (1959—1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1965), з 1965 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута.

Навуковая і творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985).

Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.