Чысты прыбытак
Выгляд
Чысты прыбытак — частка балансавага прыбытку прадпрыемства, якая застаецца ў яго распараджэнні пасля выплаты падатакаў, збораў, адлічэнняў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт. Чысты прыбытак выкарыстоўваецца для павелічэння абаротных сродкаў прадпрыемства, фармавання фондаў і рэзерваў, і рэінвестыцый у вытворчасць.
Аб'ём чыстага прыбытку залежыць ад аб'ёму валавага прыбытку і велічыні падаткаў; зыходзячы з аб'ёму чыстага прыбытку, вылічаюцца дывідэнды акцыянерам прадпрыемства.