Падатак
Выгляд
Падатак — абавязковы плацеж, які дзяржава спаганяе з фізічных і юрыдычных асоб. Падаткі бываюць простыя, якімі абкладаюцца даходы і маёмасць, і ўскосныя, выплата якіх ажыццяўляецца пакупніком тавару ці паслугі.
Падаткі выконваюць разнастайныя функцыі:
- фіскальную: падаткі — адна з асноўных крыніц даходаў дзяржаўнага бюджэту;
- рэгулюючую: праводзячы падатковую палітыку, дзяржава ўздзейнічае на каньюнктуру, стымулюе або стрымлівае эканамічны рост;
- сацыяльную: выроўніванне даходаў розных груп насельніцтва.
Пры ўсталяванні падатку вызначаюцца яго аб’ект, плацельшчыкі, падатковая база, стаўка падатку, парадак і тэрміны ўплаты.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Падаткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).