Шаўл Беразоўскі
Шаўл Беразоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | кампазітар, дырыжор, піяніст |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1975 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Шаўл Беразоўскі (5 чэрвеня 1908, Гродна — 2 красавіка 1975, Тэль-Авіў) — польскі кампазітар, піяніст, ізраільскі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 чэрвеня 1908 года ў Гродне ў сям’і Файвеля Беразоўскага — вядомага выкладчыка вакалу і хормайстра. У дзяцінстве вучыў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам бацькі, а гульню на фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ліліі Фідэльман.
У 1926—1929 гадах вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой пераехаў у Беласток, дзе адначасова кіраваў аркестрам кінатэатра «Апола» і джаз-аркестрам мясцовай вайсковай часткі. У 1930-я гады працаваў з рознымі яўрэйскімі тэатрамі: і як дырыжор аркестра, і як хормайстар, і як піяніст-акампаніятар.
У гады Другой сусветнай вайны быў музычным кіраўніком эстраднага тэатра Шымена Дзігана і Ісраэля Шумахера ў СССР, а пасля — акампаніятарам Ганны Гузік. Па заканчэнні вайны вярнуўся ў Лодзь, дзе ўзначаліў Народны яўрэйскі хор. Да гэтага ж часу адносіцца і напісаная ім музыка да спектакля «Гершэле Астраполер ін а вінтернахт / Гершэле Астраполер у зімовую ноч» для тэатра Іды Камінскай, а таксама музыка да кінафільмаў «Свет ібергеблібене / Мы, тыя, што засталіся» і «Ундэрэ кіндэр йорн / Нашы дзіцячыя гады».
У 1957 годзе рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе па-ранейшаму шмат і плённа працаваў: пісаў музыку для тэатра і кіно (у тым ліку і да спектакля, і фільму «Цвей куні лемл» Майка Бурштэйна), кіраваў рознымі аркестрамі.
Памёр 2 красавіка 1975 года ў Тэль-Авіве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Тэль-Авіве
- Выпускнікі Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна
- Кампазітары Ізраіля
- Кампазітары Польшчы
- Кампазітары XX стагоддзя
- Піяністы Польшчы
- Піяністы XX стагоддзя
- Імігравалі ў Ізраіль з Польшчы