Перайсці да зместу

Шпага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класічная шпага, ад якой паходзяць спартыўныя шпагі

Шпага (італ.: spada) — халодная колюча-сякучая або колючая зброя, паходзіць ад мяча, складаецца з доўгага (каля 1 метра і больш), прамога адно-двухлязовага або кантаванага клінка і ручкі (эфеса) з дужкай і гардай рознай формы. У спартыўным фехтаванні існуюць таксама рапіра і эспадрон. У адрозненне ад рапіры, якая ўзнікла як палегчаная шпага, эспадрон мае самастойнае паходжанне.