Штам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калоніі штаму бактэрый Yersinia на паверхні агар-агару  (руск.)

Штам (ад ням.: Stamm, літаральна — «ствол», «род») — чыстая культура  (руск.) вірусаў, бактэрый, іншых мікраарганізмаў або культура клетак  (руск.), ізаляваная ў пэўны час і ў пэўным месцы. Паколькі многія мікраарганізмы размножваюцца бінарным дзяленнем (простае дзяленне клеткі, уласцівае бактэрыям) або мітозам (эўкарыятычныя мікраарганізмы, такія, як грыбы, водарасці), без удзелу палавога працэсу, па сутнасці, віды ў такіх мікраарганізмаў складаюцца з кланальных  (руск.) ліній, генетычна і марфалагічна  (руск.) ідэнтычных зыходнай клетцы. Штам не з’яўляецца таксанамічнай катэгорыяй, ніжэйшым таксонам ва ўсіх арганізмаў з’яўляецца від, адзін і той жа штам не можа быць вылучаны другі раз з той самай крыніцы ў іншы час[1].

Аднясенне мікраарганізма да вызначанага віду адбываецца на аснове досыць шырокіх прыкмет, такіх як тып нуклеінавай кіслаты і будова капсіда у вірусаў; здольнасці расці на пэўных вуглевадародах і тып выдзеленых прадуктаў абмену рэчываў, а таксама кансерватыўных паслядоўнасцях геному ў бактэрый. Унутры віду існуюць варыяцыі адносна памеру і формы бляшак (негатыўныя «калоніі  (руск.)» віруса) або калоній мікраарганізма, ўзроўню прадукцыі ферментаў, наяўнасці плазмід  (руск.), вірулентнасці і т. п.

У свеце не існуе агульнапрызнанай наменклатуры назвы штамаў, і выкарыстоўваюцца назвы дастаткова адвольныя. Як правіла, яны складаюцца з асобных літар і лічбаў, якія запісваюцца пасля відавай назвы. Напрыклад, адзін з самых вядомых штамаў кішачнай палачкі (Escherichia coli) — E. coli K-12.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Современная микробиология. Прокариоты. Том 1. Под редакцией Й. Ленгелера, Г. Древса, Г. Шлегеля. — М.: Мир., 2005. — 656 с. — ISBN 5-03-003707-1, 5-03-003706-1, 3-13-108411-1