Генетыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрагмент ДНК

Гене́тыка (ад стар.-грэч.: genesis — паходжанне) — навука, якая вывучае механізмы спадчыннасці і зменлівасці жывых арганізмаў. Цесна связана з малекулярнай біялогіяй, цыталогіяй, эвалюцыйным вучэннем, селекцыяй.

Ідэі і метады генетыкі выкарыстоўваюць для вырашэння праблем медыцыны, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай прамысловасці.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад аб'екта вывучэння адрозніваюць:

Ад узроўню даследаванняў:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асновы генетыкі закладзены аўстрыйскім натуралістам Г. Мендэлем, які адкрыў законы спадчыннасці (1865), і амерыканскай навуковай школай Т. Моргана, што абгрунтавала храмасомную тэорыю спадчыннасці (1910-я гг.).

Вялікае значэнне для развіцця генетыкі мелі працы амерыканскіх вучоных Г. Мёлера, А. Стэртэванта, Дж. Бідла, Дж. Уотсана, англійскіх генетыкаў Дж. Холдэйна, Ф. Крыка, нямецкіх даследчыкаў Э. Баўра, С. Штубе, шведа Г. Нільсана-Эле.

У СССР у 19201930-я гады значны ўклад у генетыку зрабілі працы М. І. Вавілава, М. К. Кальцова, С. С. Чацверыкова, А. С. Сераброўскага, М. П. Дубініна і інш. З сярэдзіны 1930-х гадоў, асабліва пасля 1948 года, савецкай генетыкі былі навязаны погляды Т. Дз. Лысенкі (ён беспадстаўна называў сваё вучэнне мічурынскім); яна была аб'яўлена лжэнавукай, шальмаваліся вучоныя гэтых поглядаў, закрыліся буйныя генетычныя школы. За гэты час хуткае развіццё генетыкі за мяжой, асабліва малекулярнай генетыкі ў 2-й палове 20 ст., дазволіла раскрыць структуру генетычнага матэрыялу, пазнаць механізмы яго функцыянавання.

Генетычныя хваробы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8