Эгадскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эгадскія астравы

Эгадскія астравы (італ.: Isole Egadi) — група астравоў у заходняга ўзбярэжжа Сіцыліі паблізу Трапані. Эгадскія астравы складаюцца з трох буйных астравоў Фавіньяна, Леванца і Марэціма, а таксама з некалькіх больш дробных астравоў, у тым ліку Форміка. Астравы былі заселены чалавекам яшчэ ў дагістарычныя часы, калі яны былі звязаны з мацерыком. На Леванца ў пячоры генуэзцаў Grotta del Genovese захаваліся старажытныя малюнкі і разьба на камені ранняга каменнага веку. У 241 да н.э. ля Эгадскіх астравоў адбылася апошняя бітва паміж флотам Карфаген а і Рымскай Рэспублікі, якая скончылася перамогай рымлян і завяршыла Першую Пунічную вайну. Сёння астравы складаюць разам абшчыну Фавіньяна ў правінцыі Трапані.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]